о сайте
Гений есть терпение мысли, сосредоточенной в известном направлении. - И. Ньютон

Главное меню

"Абразок з народнага жыцця" Вінцэсь Каратынскі, Таміла - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Абразок з народнага жыцця Винцэсь Каратынски Тамила каротки змест галоуныя герои Абразок з народнага жыцця Вiнцэсь Каратынскi Тамiла кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Пачатак паэмы - смутак і радасць лірычнага героя ад вяртання ў родныя мясціны. Свет не змяніўся, вёска, як і раней, "зрошвае потам надзеі палоскі, а зло не знікае..." Лірычны герой бачыць знаёмыя дрэвы, буслянкі, крынічку, але ўжо "другая па воду збягае дзяўчына", "равеснікаў многіх зямліца пакрыла".

Стары селянін арэ поле. Падганяе спрацаванага, стомленага, як і сам, каня. Год выдаўся неўраджайным. Стары пазычыў у пана насенне, а разлічыцца няма чым.

Некалі Таміла бьгў першым гаспадаром у ваколіцы, Яго багаццю зайздросцілі, шапталіся, што ён чароўнік. Ад былога ў селяніна не засталося нічога.

3 унукамі беднасць прыйшла на астатак,
Расселася ў хаце і з'ела ўсё скора:

Гумно як падмецена, пуста ў каморы
I хлеба апошні ўжо бохан пачаты;
Сабака, і кот, і Пярэсты, вядома, -
Увесь твой набытак.

Стары Таміла вяртаецца з канём у вёску. Ужо сцямнела, нежыццёвая цішыня вакол, толькі чуцен голас Кандрата, які збірае нядоімкі.

Тамілу няма чым плаціць, няма чаго везці ў горад на продаж.

Селянін ідзе раніцой да пана, каб той пачакаў да новага ўраджаю. Пан уважліва выслухаў Тамілу, пахваліў за цягавітасць і руплівасць у працы. I загадаў прадаць каня. Будуць грошы аддаць доўг і пракарміцца да вясны. Вярнуўшыся з маёнтка, Таміла ідзе развітацца з Пярэстым. Думае пра сваю нешчаслівую долю.

Цёмным яшчэ ранкам Таміла выправіўся ў няблізкую дарогу. Горад агаломшыў старога, чалавечы натоўп "папхнуў, закружыў і панёс яго ў тлуме".

На гэты тлум і мітусню са стромай гары горада пазірае замак, які многа пабачыў на сваім вяку. Ён памятае мінуўшчыну. Сучаснасць, у параўнанні з ёй, здрабнела і змізарнела.

Старому селяніну яго безадказны памочнік і таварыш, сведка ўсіх няшчасцяў, што абрынуліся ў апошнія гады, здаецца бясцэнным ("золатам можна асыпаць такога"). Аднак пакупнікі і проста гледачы "знаходзяць не вартасці - бачаць заганы" каня. Урэшце Пярэстага Таміла прадае цыганам.

У карчме, замачваючы барыш, селяніна абакралі. Тамілу няма з чым вяртацца дамоў, дзе чакаюць галодныя ўнукі. У роднай хаце не ведаюць, што сталася з гаспадаром.

Сумную навіну прыносіць у вёску Паліца, які быў у горадзе, і пачуў, якое няшчасце напаткала Тамілу.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта