о сайте
Борис не пожалел для друга ни последнего куска хлеба, ни последнего патрона. (из сочинения)

Главное меню

"Гаротная" Ядвігін Ш - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Гаротная Ядвигин Ш каротки змест галоуныя герои Гаротная Ядвiгiн Ш кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

У канцы вёскі, каля старэнькай хаты ўдавы Тамашыхі сабралася купка жанчын. Не звяртаючы на іх ніякай увагі, не чуючы іх гаворак і парад, удава ўглядалася ў вокны і дзверы, ці не пакажацца дзе сіняваты дымок. Калі ён з'яўляўся, жанчына хуценька затыкала дзірку шматком анучы.

Знахарка Караліха дала ёй нейкага зелля і загадала зачыніць юшку, распаліць на прыпеку агонь, насыпаць на яго зелля і выйсці з хаты пільнаваць, каб дым не ўцякаў праз шчыліны. Акурванне дымам з зёлак павінна было вылечыць Сцяпанку. Праз нейкі час жанчына зайшла ў хату.

Сын ціхенька ляжаў з нацягнутай на галаву грубай падсцілкай, нібыта спаў. Седзячы пры ім Тамашыха задумалася. "I ажно сама здзівілася, адкуль можа брацца столькі бяды, столькі няшчасця, колькі ўсцяж валілася на яе галаву. I за што? Грэшная? Мо "яе грэх найважнейшы, найбольшы за ўсіх?" Расла яна без маці, не чуючы ласкавага слова, працавала з самых малых гадоў. Васіля, які шкадаваў яе, забралі ў салдаты. Нарадзіўся сын-бязбацькавіч і Ганульку (такое імя мела Тамашыха) выгналі з дому.

Пайшла маладая жанчына за п'яніцу Тамаша, які ніяк не мог знайсці жонку. Стала Тамашыхай і гаспадыняй, займела свой кут. Нічога добрага ад мужа не бачыла. Біў яе п'яны, пакуль не памёр. Нарадзіліся яшчэ дзеці, але раслі яны, хоць і старалася дзеля іх маці, нейкімі нездаровымі. Першым памёр Васілёк, потым Яначка, Пятрусь. Захварэў апошні, Сцёпачка.

Тут успомніла жанчына, што ручка сына, якую яна папраўляла, зайшоўшы ў хату, была быццам цяжкаватая. "I раптам, як пярун агністы, страшэннае падазрэнне мільганула праз галаву Тамашыхі... ляскаючы зубамі, дасунулася да палка і смарганула за падсцілку. 3-пад яе паказаўся пасінеўшы твар нежывога Сцяпанкі..."





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта