о сайте
Большинство его произведений пропитаны духом свободы, новаторством стиха, неповторимостью, историзмом и энциклопедизмом. (из сочинения)

Главное меню

"Жыціе Ефрасінні Полацкай" Ефрасіння Полацкая - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Жыцие Ефрасинни Полацкай Ефрасиння Полацкая каротки змест галоуныя герои Жыцiе Ефрасiннi Полацкай Ефрасiння Полацкая кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайцеўважліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».

Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.

Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку адправіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Святога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пострыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы.

За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная царква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу царградскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.

Сабрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваўшы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.

Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».

Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.

Мастацкія асаблівасці

«Жыціе...» было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу,

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта