о сайте
Мы столько можем, сколько знаем. - Ф. Бэкон

Главное меню

"Крыніца" Якуб Колас - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Крыница Якуб Колас каротки змест галоуныя герои Крынiца Якуб Колас кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Доўгія гады крынічка частавала ўсіх жывых істот найчысцейшай вадой, ля яе кіпела жыццё, Гара, якая дала ёй жыццё, пазірала на крынічку з любасцю маці. Аднойчы гара сказала, што чакаюцца вялікія перамены, якія могуць змяніць лёс крынічкі, павярнуць яе ў іншы бок. Дачку словы маці-гары не спалохалі, а толькі зацікавілі, яна даўно ўжо хацела паглядзець на іншы свет. Гара перасцерагае крынічку, што "сярод чужынцаў яна згубіць свой воблік, сатрэцца з твару зямлі". Калі ж крыху пачакае, то ў родным краі злучыць сваю ваду з вадой іншых крыніц. "Тады б вы сталі магутнай ракой, і ў гурце вам не страшна было б каціцца ў свет: вас ніхто не адалее, і вы не страціце сябе на чужыне. Вы б ажывілі ўвесь гэты край, ён стаў бы багатым на зайздрасць чужынцам", - гаворыць маці-гара.

Здрыганулася зямля і на шляху крынічкі лягла цяжкая глыба. Крынічка спалохалася і пабегла ў іншы бок. Асірацела маці-гара. Нядаўна шумлівае і вясёлае месца, дзе цякла крынічка, пачало заміраць і глухнуць.

Лясны жаваранак, які адзін не пакінуў старую гару, сказаў, што да яе прыйшлі дарагія госці.

На купінах сіўца, як слёзы, блішчалі буйныя кроплі расы - часткі крынічкі, што падалася ў свет. Кроплі прасілі даравання ў маці-гары, расказалі пра сваё бадзянне. Гара ж прамовіла: "За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках..."
Прыгрэла сонейка, заззялі і зніклі кропелькі расы.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта