о сайте
За ученого трех неученых дают. - А. Суворов

Главное меню

"Малады дубок" Якуб Колас - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Малады дубок Якуб Колас каротки змест галоуныя герои Малады дубок Якуб Колас кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Ляснік Максім Заруба заўважыў у сваім абходзе ссечаны дубок. Ен прыкрыў сляды пакражы. Дома прыслухоўваўся да ўсяго. Душу гняла трывога.

Андрэй Плех даўно прыкмеціў малады дубок, разважьгў, што з яго можна зрабіць. Улучыўшы момант, Андрэй з сякерай адправіўся ў лес. Пераадольваючы страх, паваліў дрэва, падзяліў на патрэбныя кавалкі, завёз іх дамоў. Ноччу прысніўся яму ляснік Максім. Ён папракаў, што Андрэй адабраў у яго кавалак хлеба. 3 Максімам у маладосці яны сябравалі.

Аб'ездчык павёў Максіма ў лес паказаць свежы пень. Пачаў лесніка абражаць і лаяць. Максім абразы не стрымаў і кінуўся на аб'ездчыка.

Андрэй надзейна прыхаваў кавалкі дрэва. Праз два дні сваяк паведаміў, што Зарубу гоняць са службы. Плех вырашыў пазбыцца крадзенага, выкінуў камлюкі ў Нёман. Аднак на душы спакайней не стала.

На месцы былой карчмы ў гурце мужчын Андрэй убачыў Максіма. Прызнаўся таму, што ссек дубок. Заруба адказаў на гэта, што яго споведзь нічога не мяняе.

Андрэй пайшоў у лясніцтва. Ляснічы, здзіўлены ўчынкам Плеха, разважыў: "Вось жа не буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтага просіш. А Максіма не прыму, бо ён забіяка, разбойнік". Як ні прасіў Андрэй, ляснічы рашэнне наконт Максіма не змяніў.

Вяртаўся Плех з лясніцтва паспакайнелы. Успомніў казку, якую ў шчаслівыя гады дзяцінства чуў ад бабкі. Ідучы берагам Нёмага, ён прыглядаўся, быццам чагосьці шукаў.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта