о сайте
Любовь смотрит через телескоп, зависть - через микроскоп. - Г. Шоу

Главное меню

"Нёманаў дар" Якуб Колас - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
Нёманау дар Якуб Колас каротки змест галоуныя герои Нёманау дар Якуб Колас кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Вясной у вёску прыехаў "стары скарбовы каморнік са сваімі інструментамі". Нёман, пракладваючы сабе новую дарогу, адрэзаў шырокую луку. Сяляне радаваліся, што будзе прыпынак для жывёлы. Аднак "нёманаў дар" забіралі ў вяскоўцаў. Сяляне абураны, бо гэты бераг ракі заўжды належыў ім, яны вырываюць пастаўленыя каморнікам межавыя слупы. Найбольшую актыўнасць праяўляе пры гэтым Андрэй Зазуляк.

Ганна, дачка Андрэя Зазуляка, падабаецца лясніку. Каб прывязаць да сябе дзяўчыну, ён пачаў шантажыраваць яе, што пасадзіць у астрог бацьку.

Ганна кахае Васіля Падбярознага. Даведаўшыся, чаму дзяўчына маркотная, Васіль абяцае прымусіць лесніка маўчаць.

Хтосьці зноў паставіў капцы (межавыя слупы). Выкідае іх на гэты раз Васіль.

Дзяўчаты спраўляюць свята расы, калі пачуліся ад Нёмана крыкі.

Васіль і ляснік сустрэліся ля капцоў. Пачалася бойка. "Васіль быў шмат дужэйшы, а ляснік бых спрыцен, як чорт, так што праціўнікаў можна было лічыць роўнымі". Тузаючыся, хлопцы ўсё бліжэй падступалі да Нёмана і ўрэшце пакаціліся з абрывістага берага ў вір.

Васіль, падаючы, разбіў аб камень галаву.

Сяляне выцягнулі з вады супернікаў. Васіль быў мёртвы, лесніка ўдалося адкачаць.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта