о сайте
Молодость - заблуждение, зрелый возраст - борьба, старость - сожаление. - Б. Дизраэли

Главное меню

"Пан Шабуневіч" Алесь Гарун - Кароткі змест, галоўныя героі

Отправить на e-mail
раздел: Школьник - Краткое содержание | категория: Белорусская литература
каротки змест галоуныя герои кароткi героi вобраз характар характарыстыка прататып матэрыял для сачынення краткое содержание образ характер характеристика прототип материал для сочинения

Пана Шабуневіча "са старапапельскіх Шабуняў" да слёз узрушыла прамова чалавека, які гаварыў на роднай мове. Ён адчуў падтрымку ўласным уяўленням і перакананням.

Жонка пана Шабуневіча, шляхцянка і каталічка "аж з дзесятага калена", не можа дараваць мужу "ані рэлігійнай бесстароннасці, ані яго "простай", "мужыцкай" мовы". Пан Шабуневіч доўга не спрачаўся, "калі жонка пачынала аб веры", але ніколі не ўступаў, калі спрэчка перакідалася на мову. Гэтыя два пытанні заўжды парушалі сямейны лад і паразуменне.

Адбываюцца выбары ў земства. Шабуневіча запісалі ў польскую курыю. Сваёй, беларускай, ён не знайшоў, хоць ёсць руская, яўрэйская. Не дапамаглі і "разумныя кніжкі", газеты на роднай мове, якія ён пачаў чытаць і збіраць.

Радуе пана Шабуневіча, што дадзены дазвол у пачатковых школах дзяцей навучаць веры на той мове, на якой размаўляюць бацькі. Толькі зноў расчараванне - "беларускую мову яшчэ раз выкасавалі з ліку родных моў".

Марыць пан Шабуневіч аб "школцы беларускай. Чытаць, пісаць і крыху гісторыі".





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта