о сайте
Наука выигрывает, когда ее крылья раскованы фантазией. - М. Фарадей

Главное меню

Правила приема в учреждения профессионально-технического образования (ПТУ). Изменения.

Отправить на e-mail
раздел: Абитуриент | категория: Официальные материалы

Министерство образования Республики Беларусь

 

 

П А С Т А Н О В А

 

П О С Т А Н О В Л Е Н И Е

 

24 студзеня 2006 г. № 3

 

 

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі

 

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года “Аб прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці ў Правілы прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, зацверджаныя пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 39, 8/9297; 2004 г., № 27, 8/10539; 2004 г., № 75, 8/10958; 2005 г., № 38, 8/12205), наступныя змяненні і дапаўненні:

1. Пункт 9 выключыць.

2. У падпункце 10.2 пункта 10:

у частцы першай:

  • словы “па 15 жніўня” замяніць словамі “па 20 жніўня”;
  • словы “з 15 па 22 жніўня” замяніць словамі “з 21 па 24 жніўня”;
  • лічбу “ 25” замяніць лічбай “ 26”;
  • частку другую выключыць;
  • частку трэцюю лічыць адпаведна часткай другой;
  • частку другую пасля слоў “установе прафтэхадукацыі” дапоўніць словамі “па ўзгадненні з заснавальникам”.

3. Пункт 10 1 пасля часткі другой дапоўніць часткай наступнага зместу:

“ Прыём дакументаў асоб, якія маюць кваліфікацыю рабочага (служачага), для атрымання агульнапрафесіянальнай падрыхтоўкі ў завочнай форме, самастойна (у парадку экстэрната) ажыццяўляецца з 1 па 10 кастрычніка, залічэнне – да 13 кастрычніка.”.

4. Пасля пункта 10 1 дапоўніць пунктам 10 2 наступнага зместу:

“10 2 . У асобных выпадках рашэннем дырэктара навучальнай установы прафтэхадукацыі па ўзгадненн i з заснавальнікам могуць быць устаноўлены іншыя тэрм i ны прыёму дакументаў, правядзення ўступных i спытаў i зал i чэння. Рашэнне аб змяненнях даводз i цца да паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацы i не пазней чым за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў шляхам размяшчэння яго на інфармацыйным стэндзе ў даступным для грамадзян месцы. ”.

5. Пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“ 11. Паступаючыя павiнны падаць ў прыёмную камiсiю навучальнай установы прафтэхадукацыi наступныя дакументы:

  • заяву на iмя дырэктара па форме згодна з дадаткам 2;
  • дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
  • медыцынскую даведку па форме, вызначанай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;
  • дакументы, якiя пацвярджаюць права паступаючых на льготы пры прыёме на навучанне;
  • 6 фотакартак памерам 3х4 см.

Акрамя пералічаных у частцы першай дадзенага пункта дакументаў дадаткова ў прыёмную камісію прадстаўляюцца:

  • арыгіналы сертыфiкатаў абавязковага цэнтрал i заванага або цэнтрал i заванага тэстыравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёма (па жаданні паступаючага);
  • заключэнне медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй (iнвалiдамі I - III групы, а таксама дзецьмі- iнвалiдамі);
  • дакумент, пацвярджаючы прысваенне кваліфікацыі рабочага (служачага) - пасведчанне прайшоўшых навучанне прафесіям рабочых або выпіска з працоўнай кніжкі (тымі, хто паступае для атрымання агульнапрафесіянальнай падрыхтоўкі ў завочнай форме, самастойна (у парадку экстэрната);
  • дагавор паміж паступаючым і заказчыкам на мэтавую падрыхтоўку (тымі паступаючымі, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на мэтавыя месцы).

Пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу, для непаўналетніх пры адсутнасці пашпарта – пасведчанне аб нараджэнні, прадстаўляюцца паступаючым асабiста. ”.

6. У пункце 12:

  • у частцы другой словы “па ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі кіравання адукацыяй па падпарадкаванні, а для прыватных навучальных устаноў прафтэхадукацыі -” выключыць;
  • у частцы трэцяй:
  • пасля слоў “уступныя іспыты” дапоўніць словамі “ ў форме ўступнага экзамену, тэстыравання ”;
  • словы “і зацверджаных” замяніць словам “зацвярджаемымі”;
  • у частцы чацвёртай словы “дзяржаўнымі органамі кіравання адукацыяй па падпарадкаванні” замяніць словам “заснавальнікам па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі кіравання адукацыяй”.

7. Абзац другі пункта 17 дапоўніць словамі “, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”.

8. У пункце 22:

другі сказ часткі першай выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“На месцы, што засталіся пасля залічэння ўсіх паступаючых, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на адпаведную вучэбную спецыяльнасць (прафесію), у першую чаргу залічваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы прафтэхадукацыі, якія станоўча здалі тыя ж уступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсе на іншую вучэбную спецыяльнасць (прафесію), а потым – паступаючыя, якія станоўча здалі адпаведныя ўступныя іспыты ў іншых навучальных установах прафтэхадукацыі, установах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.”;

частку другую дапоўніць словамі:

“, якая выдаецца прыёмнымі камісіямі навучальных устаноў прафтэхадукацыі ўсім не залічаным ва ўстанову. Залічэнне паступаючых, якія не прайшлі па конкурсу ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, праводзіцца на падставе даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў, што выдаецца адпаведнымі навучальнымі ўстановамі па запыту навучальнай установы прафтэхадукацыі ў дзённы тэрмін пасля паступлення запроса. Па жаданні паступаючага дадзеная даведка можа выдавацца на рукі”.

9. Пункт 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“23. Для арганізацыі прыёму грамадзян у навучальную ўстанову прафтэхадукацыі штогод ствараецца прыёмная камісія.”.

10. У пунктах 24, 27, 30, 33 слова “(кіраўнік)” у розных склонах выключыць.

11. У пункце 29:

  • абзац сёмы выключыць;
  • абзац восьмы лічыць адпаведна абзацам сёмым.

12. У другім сказе пункта 32 пасля слова “іспытаў” дапоўніць словамі “у форме ўступнага экзамену, тэстыравання”.

13. У пункце 34:

  • у трэцім сказе часткі першай слова “экзаменаваных” замяніць словам “экзаменуемых”;
  • у частцы другой словы “дзяржаўнымі органамі кіравання адукацыяй па падпарадкаванні” замяніць словам “заснавальнікам”.

14. У пункце 35 словы “з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь” замяніць словамі “з вучэбнымі дапаможнікамі, якія ўключаюць экзаменацыйныя матэрыялы, для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй або агульнай базавай адукацыі”.

15. Пункт 39 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“39. Вусныя і пісьмовыя іспыты ў форме ўступнага экзамену, тэстыравання ў кожнага паступаючага прымаюцца двума экзаменатарамі, а экзамен па вучэбнай спецыяльнасці (прафесіі) – не менш чым трыма экзаменатарамі.”.

16. У сказе чацвёртым пункта 43 словы “адным экзаменатарам замяніць словамі “ двума экзаменатарамі”.

17. Пункт 48 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“ 48. Рашэнне аб змяненні выстаўленай экзаменатарам i адзнакі прымаецца прыёмнай кам i с i яй з улікам п i сьмовага абгрунтавання апеляцыйнай кам i с ii , тлумачэнняў экзаменатараў і афармляецца пратаколам. ”.

18. Дадатак 3 да Правілаў выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“ Дадатак 3

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi

 

________________________________________________________________

(назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)

 

РАСПIСКА

аб прыёме дакументаў

№______________________________________________________________

(па рэгiстрацыйным журнале)

у прыёме дакументаў на вучэбную спецыяльнасць (прафесiю) __________

________________________________________________________________

ад______________________________________________________________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

Прыняты дакументы:

1. заява на iмя дырэктара;

2. дакумент аб адукацыi (арыгiнал) № ________ ад "___"_________ г.

выдадзены__________________________________________________________________________________________________________________;

3. медыцынская даведка;

4. дакументы, якiя пацвярджаюць права паступаючых на льготы пры прыёме на навучанне_____________________________________________

_______________________________________________________________;

5. 6 фотакартак памерам 3х4 см.

6. Iншыя дакументы ________________________________________________________________________________________________________________________________

________________________________________________________________

________________________________________________________________

"___"________________ ___ г.

Прыняў адказны сакратар прыёмнай камiсii ________ _________________

(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)

 

Заўвага. У выпадку страты распiскi паступаючы неадкладна заяўляе аб гэтым у прыёмную камiсiю. ”.

19. Дадатак 4 да Правілаў выкласці ў наступнай рэдакцыі:

“ Дадатак 4

да Правiлаў прыёму ва ўстановы,

якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi

 

________________________________________________________________

(назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)

 

Куды ( адрас ) _________________________________

____________________________________________

Каму _______________________________________

(прозвiшча, iнiцыялы)

 

ПАВЕДАМЛЕННЕ

 

Для здачы ўступных iспыта ў ______________________________________

Вам належыць з'явiцца ў__________________________________________

(назва навучальнай установы прафтэхадукацыi)

________________________________________________________________

"___" ___________ ________ г. у _________________________ гадзiн.

Пры сабе мець пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу, для непаўналетніх пры адсутнасці пашпарта – пасведчанне аб нараджэнні.

Экзаменацыйны лiст № _________________ неабходна атрымаць у

адказнага сакратара прыёмнай кам i с ii напярэдадн i першага іспыту.

 

Дырэктар _________________ ___________________________

(подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)

"___"________________ ___ г.

 

20. У дадатку 7 да Правілаў слова “экзамену” замяніць словам “іспыту”.

21. У дадатку 8 да Правілаў словы “экзамен”, “экзамену” замяніць адпаведна словамі “іспыт”, “іспыту”.

 

Міністр А.М. Радзькоў





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта