о сайте
Печорин отвернул голову набок и пошел домой. (из сочинения)

Главное меню

Правила приема в учреждения профессионально-технического образования (ПТУ). Постановление.

Отправить на e-mail
раздел: Абитуриент | категория: Официальные материалы

изменения и дополнения >>>

 

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

4 лютага 2003 г. № 3а

 

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI

 

[Изменения и дополнения:

Постановление Министерства образования от 22 января 2004

г. № 2 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10539

от 09.02.2004 г.) ;

Постановление Министерства образования от 28 апреля 2004

г. № 30 (зарегистрировано в Национальном реестре - №

8/10958 от 10.05.2004 г.) ].

Постановление Министерства образования от 14 февраля 2005

г. № 11

 

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, арт.598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

1. Зацвердзiць:

Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (дадаюцца).

2. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 9 лютага 1999 г. № 46 "Аб зацвярджэннi Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб прыёмнай камiсii прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 15, 8/92).

 

Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства адукацыi

Рэспублiкi Беларусь

04.02.2003 № 3а

 

ПРАВIЛЫ

прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне

прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi

 

Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

1. Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (далей - Правiлы прыёму), рэгулююць парадак прыёму грамадзян ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, незалежна ад формаў уласнасцi, iх падпарадкавання i формаў навучання.

2. У дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (далей - навучальная ўстанова прафтэхадукацыi), маюць права атрымаць бясплатную прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, у тым лiку бежанцы, што атрымалi гэты статус ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, а таксама грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан.

Iншыя замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi прымаюцца на ўмовах кампенсацыi затрат на навучанне на аснове дагавораў у адпаведнасцi з Палажэннем аб навучаннi ў Рэспублiцы Беларусь замежных грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiпеня 1993 г. № 442 (Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 19, арт.370; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 100, 5/11050).

У навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць права паступаць асобы, якiя маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, а таксама асобы, якiя дасягнулi шаснаццацiгадовага зросту i не аюць базавай агульнай адукацыi.

3. Колькасць месцаў для прыёму паступаючых у дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму, якiя штогод вызначаюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца дзяржаўныя навучальныя установы прафтэхадукацыi, з улiкам патрабаванняў рынку працы, у тым лiку заключаных дагавораў на падрыхтоўку рабочых (служачых), балансу размеркавання школьнай моладзi для далейшага навучання i працаўладкавання, а таксама з улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць, i да 1 красавiка даводзяцца да ведама зацiкаўленных..

4. Прыём на мэтавую падрыхтоўку квалiфiкаваных рабочых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi ажыццяўляецца па асобным конкурсе на выдзеленыя мэтавыя месцы рамках зацверджаных кантрольных лiчбаў прыёму адпаведнасцi з Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. № 406 (у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2002 г. № 1603) (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 9, арт.235; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 134, 5/11541).

5. Прыём паступаючых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), па якiх лiчба пададзеных заяў у папярэднiм годзе перавышала ўстаноўленыя кантрольныя лiчбы прыёму, можа ажыццяўляцца шляхам правядзення ўступных iспытаў.

6. Прыём у прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы для атрымання iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

7. Прыём паступаючых на навучанне ў прыватныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi ажыццяўляецца за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi.

8. Прыём у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi на навучанне па канкрэтнай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) ажыццяўляецца пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў i процiпаказанняў да працы па адпаведнай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii).

На навучанне па вучэбных спецыяльнасцях (прафесiях), па якiх забаронена прымяненне працы асоб маладзей за 18 гадоў, прымаюцца толькi паступаючыя, якiм на момант заканчэння вучобы споўнiцца 18 гадоў.

9. Медыцынскi агляд паступаючых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi праводзiцца ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання навучальнай установы прафтэхадукацыi па накiраваннi яе адмiнiстрацыi.

 

Глава 2

 

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ

 

10. Устанаўлiваюцца наступныя тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння паступаючых на дзённую форму навучання:

10.1. прыём дакументаў у прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы, прафесiянальныя лiцэi (акрамя лiцэйскiх груп) на аснове агульнай базавай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi цi без атрымання яе, прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы на аснове агульнай базавай адукацыi без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi - з 15 чэрвеня па 20 лiпеня, уступныя iспыты - з 20 па 27 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 30 лiпеня;

10.2. прыём дакументаў у прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы, прафесiянальныя лiцэi на аснове агульнай сярэдняй адукацыi, лiцэйскiя групы навучальных устаноў прафтэхадукацыi, прафесiянальна-тэхнiчныя каледжы на аснове агульнай сярэдняй адукацыi цi на аснове агульнай базавай адукацыi з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўсе навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi у якiх ажыццяўляецца навучанне асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пасля заканчэння першага аддзялення дапаможнай школы, - з 15 чэрвеня па 15 жнiўня, уступныя iспыты: першы паток - з 5 па 12 лiпеня, другi паток - з 15 па 22 жнiўня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 25 жнiўня.

У асобных выпадках тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння могуць змяняцца па ўзгадненнi з дзяржаўнымi органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi. Рашэнне аб змяненнях даводзiцца да паступаючых у навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi не пазней чым за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

Калi да канца тэрмiну прыёму дакументаў колькасць паступаючых менш, чым плануемая колькасць навучэнцкiх месцаў на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii), навучальнай установе прафтэхадукацыi дазваляецца працягваць тэрмiны прыёму дакументаў i залiчэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання такiх груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года.

10. 1 На вячэрнюю форму навучання (на ўсе вучэбныя спецыяльнасц i (прафесii) акрамя сельскагаспадарчага профiлю :

  • прыем дакумента ў – з 15 чэрвеня па 22 жн iўня , уступныя iспыты i залiчэнне – з 1 па 26 жн iўня;
  • на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) сельскагаспадарчага профiлю:
  • прыем дакумента ў – з 1 кастрычн iка па 30 лiстапада, уступныя iспыты i залiчэнне – з 1лiстапада па 10 снежня.

Уступныя iспыты на вячэрнюю форму навучання праводзяцца ў некалькi тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыемнымi камiсiямi навучальных устано ў прафтэхадукацыi .

11. Паступаючыя пав i нны падаць ц i даслаць па пошце ў прыёмную кам i с i ю навучальнай установы прафтэхадукацы i наступныя дакументы:

  • заяву на iмя дырэктара (кiраўнiка) па форме згодна з дадаткам 2;
  • дакумент аб адукацыi (арыгiнал);
  • медыцынскую даведку па форме вызначанай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;
  • заключэнне медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй (для iнвалiдаў I-III групы, а таксама дзяцей-iнвалiдаў);
  • даведку аб складзе сям'i;
  • 6 фотакартак памерам 3х4 см.

Разам з пералiчанымi прадстаўляюцца дакументы, якiя падцвярджаюць права паступаючых на льготы, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама сведчаць аб асабiстых здольнасцях i талентах паступаючых, сертыфiкат абавязковага цэнтралiзаванага або цэнтралiзаванага тэстыравання па выбары паступаючага.

Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах да вайсковага абавязку прадстаўляюцца асабiста.

 

Глава 3

 

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ IСПЫТАЎ I ЗАЛIЧЭННЯ

 

12. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў форме: уступнага экзамену, тэстыравання, адбору на аснове адзнак, указаных у дакуменце аб адукацыi.

Колькасць уступных iспытаў, iх формы вызначаюцца навучальнымi ўстановамi прафтэхадукацыi з улiкам профiлю вучэбных спецыяльнасцей (прафесiй) па ўзгадненнi з дзяржаўнымi органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi, а для прыватных навучальных устаноў прафтэхадукацыi - па ўзгадненнi з заснавальнiкам i даводзяцца да грамадскасцi не пазней чым за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

Уступныя iспыты (акрамя iспытаў па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзяцца па праграмах, складзеных у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй або базавай адукацыi, i зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Уступны iспыт па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) (па малюнку, скульптуры, канструяванню i выкананню розных вырабаў цi iх элементаў, разьбе па дрэве, выкананню спецыяльных разлiкаў i iншых) праводзiцца ў першую чаргу па праграме, зацверджанай дзяржаўнымi органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi.

Паступаючыя маюць права здаваць уступныя iспыты па выбары на беларускай цi рускай мове.

Ацэнка ведаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай шкале адзнак

Расклад уступных iспытаў прыёмныя камiсii абвяшчаюць не пазней як за тыдзень да пачатку iх правядзення.

Форма правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, якiя па медыцынскiх паказаннях могуць навучацца ў навучальных установах прафтэхадукацыi, вызначаецца з улiкам характару парушэнняў указаных асоб.

13. Пры прыёме на ўсе вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) залiчваюцца вынiкi абавязковага цэнтралiзаванага або цэнтралiзаванага тэстыравання ў адпаведнасцi з прадстаўленымi сертыфiкатамi.

14. Паступаючыя, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца да iх здачы па рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii ў тэрмiны для iншых груп.

Паступаючыя, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без уважлiвай прычыны або атрымалi нездавальняючую адзнаку, а таксама якiя забралi дакументы, да наступных iспытаў не дапускаюцца.

15. Нездавальняючай лiчыцца адзнака "0" балаў па дзесяцiбальнай шкале.

16. Без уступных iспытаў залiчваюцца паступаючыя, якiя маюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору (узнагароджаныя залатым цi сярэбраным медалём). Вызваляюцца ад уступных iспытаў па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "10" балаў пераможцы рэспублiканскiх, абласных (Мiнскай гарадской) прадметных алiмпiяд (дыпломы I, II, III ступенi).

17. Па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных iспытаў пры атрыманнi станоўчых адзнак) на навучанне па канкрэтных вучэбных спецыяльнасцях (прафесiях) залiчваюцца:

  • дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
  • дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, рабочых (служачых), якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;
  • дзецi (у тым лiку ўсыноўленыя) ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў, загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны час пры праходжаннi воiнскай службы, выкананнi службовых абавязкаў;
  • дзецi-iнвалiды, iнвалiды I i II групы, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не процiпаказана навучанне ў навучальнай установе прафтэхадукацыi i якiя могуць наведваць заняткi;
  • воiны-iнтэрнацыяналiсты;
  • асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт.111).

18. Для забеспячэння правоў на атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi паступаючых на агульных падставах дзяржаўныя органы кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi пры неабходнасцi пераглядаюць кантрольныя лiчбы прыёму.

19. Пераважнае права (пры iншых аднолькавых умовах) пры залiчэннi ў навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць:

  • iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў;
  • асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

20. Рашэнне аб залiчэннi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi прымаецца прыёмнай камiсiяй i афармляецца пратаколам, якi з'яўляецца падставай для выдання загада аб залiчэннi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi. Спiсы залiчаных у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi вывешваюцца для азнаямлення не пазней чым праз тры днi пасля залiчэння.

21. Паступаючыя, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi i не прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзён з моманту iх пачатку, з навучальнай установы прафтэхадукацыi адлiчваюцца ва ўстаноўленым парадку.

22. Паступаючыя, якiя не прайшлi па конкурсе (у выпадку яго ўзнiкнення) на выбраную iмi вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), маюць права атрымаць прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю па iншай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii), а па выбранай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) - у iншай навучальнай установе прафтэхадукацыi, дзе ёсць месцы для навучання па дадзенай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii). У першую чаргу залiчваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не прайшлi па конкурсе на iншую вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), а потым паступаючыя iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты.

Залiчэнне паступаючых з iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi праводзiцца на падставе даведкi аб здадзеных уступных iспытах i адзнаках па кожным прадмеце згодна з дадаткам 9.

 

Глава 4

 

ФУНКЦЫI ПРЫЁМНАЙ КАМIСII

 

23. Прыёмная камiсiя ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, ствараецца штогод для арганiзацыi прыёму грамадзян ва ўстанову, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

24. Склад прыёмнай камiсii фармiруецца з лiку педагагiчных работнiкаў навучальнай установы прафтэхадукацыi, правы i абавязкi яе членаў вызначае i зацвярджае дырэктар (кiраўнiк) навучальнай установы прафтэхадукацыi, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму.

25. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў навучальнай установы прафтэхадукацыi на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii.

26. Тэрмiн паўнамоцтваў прыёмнай камiсii складае адзiн год.

27. Загад аб зацвярджэннi складу прыёмнай камiсii выдаецца дырэктарам (кiраўнiком) не пазней сакавiка бягучага года.

28. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца дадзенымi Правiламi прыёму i iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

29. На прыёмную камiсiю ўскладаюцца наступныя функцыi:

  • арганiзацыя работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi, падрыхтоўцы i распаўсюджваннi iнфармацыйных матэрыялаў аб навучальнай установе прафтэхадукацыi, неабходнай дакументацыi па прыёме грамадзян;
  • арганiзацыя для паступаючых кансультацый па змесце праграм уступных iспытаў, па арганiзацыi iх правядзення, крытэрыях ацэнкi, прад'яўляемых патрабаваннях, узроўнях складанасцi экзаменацыйных заданняў, парадку залiчэння, устаноўленых заканадаўствам iльготах;
  • арганiзацыя прыёму дакументаў ад паступаючых, iх афармлення i захоўвання, перапiскi па пытаннях прыёму;
  • правядзенне гутарак з паступаючымi ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi, iх бацькамi (апекунамi) па пытаннях выбару вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii), умоў прыёму i навучання, матэрыяльнага забеспячэння, правоў i абавязкаў навучэнцаў;
  • прыняцце рашэнняў аб допуску да здачы ўступных iспытаў, правядзеннi ўступных iспытаў i конкурснага адбору (у выпадку ўзнiкнення конкурсу), аб залiчэннi ў лiк навучэнцаў;
  • арганiзацыя медыцынскага агляду паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi на прафесiянальную прыгоднасць;
  • фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi ўступных iспытаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю.

30. Колькасць i склад экзаменацыйных камiсiй зацвярджаецца загадам дырэктара (кiраўнiка) i складаецца з лiку найбольш квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў адпаведнага напрамку.

 

Глава 5

 

АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII

31. Дакументы паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi заяў паступаючых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) згодна з дадаткам 1. Паступаючаму выдаецца распiска аб прыёме дакументаў згодна з дадаткам 3.

32. Прыёмная камiсiя прымае рашэнне i паведамляе аб допуску паступаючага да ўступных iспытаў у пiсьмовай форме згодна з дадаткам 4 не пазней чым за тыдзень да iх пачатку. Паступаючым, якiя дапушчаны да ўступных iспытаў, у дзень iх здачы выдаецца экзаменацыйны лiст згодна з дадаткам 8.

33. Расклад уступных iспытаў зацвярджаецца дырэктарам (кiраўнiком) навучальнай установы прафтэхадукацыi не пазней чым за тыдзень да iх правядзення. Прозвiшчы экзаменатараў у раскладзе не ўказваюцца. Iнтэрвалы памiж iспытамi, як правiла, складаюць не менш чым 2-3 днi.

34. Уступныя iспыты (акрамя iспытаў па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах i заданнях у адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй або базавай адукацыi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Экзаменацыйныя бiлеты i заданнi складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii за месяц да пачатку iспытаў. Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым колькасць экзаменаваных у групе, а колькасць камплектаў (варыянтаў) заданняў вызначае старшыня прыёмнай камiсii.

Уступны iспыт па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) праводзiцца ў першую чаргу па праграме, зацверджанай дзяржаўнымi органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi.

35. Тэксты дыктантаў i пераказаў вызначаюцца навучальнай установай прафтэхадукацыi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

36. Групы для здачы ўступных iспытаў фармiруюцца, як правiла, па 25-30 чалавек. Для зручнасцi пры правядзеннi вусных iспытаў група можа разбiвацца на падгрупы для здачы iспытаў адна пасля другой у адзiн i той жа дзень.

37. Пры правядзеннi пiсьмовага экзамену варыянт задання вызначаецца жараб'ёўкай з удзелам паступаючых.

38. Прысутнасць на ўступных iспытах пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай камiсii не дапускаецца.

39. Вусныя iспыты прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя - адным.

40. Вынiкi ўступных iспытаў ацэньваюцца адзнакамi па дзесяцiбальнай шкале.

Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў экзаменацыйны лiст i экзаменацыйную ведамасць згодна з дадаткам 7. Кожная адзнака па вусным экзамене ў экзаменацыйным лiсце i экзаменацыйнай ведамасцi падпiсваецца двума экзаменатарамi.

41. На правядзенне ўступных iспытаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу (у астранамiчных гадзiнах):

  • на правядзенне пiсьмовага iспыту ў навучальнай групе па мове i лiтаратуры - 4 гадзiны - сачыненне, 2 гадзiны (пераказ), 1 гадзiна (дыктоўка), па матэматыцы - 4 гадзiны, па хiмii i фiзiцы - 3 гадзiны, тэстыравання па агульнаадукацыйных прадметах - не больш за 1 гадзiну;
  • на правядзенне iспыту па вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii) нормы часу ўстанаўлiваюцца дырэктарам (кiраўнiком) навучальнай установы прафтэхадукацыi, але не больш за 4 гадзiны.

На правядзенне вуснага экзамену адводзiцца не больш за 15 хвiлiн на аднаго паступаючага.

42. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене выконваюцца на лiстах са штампам навучальнай установы прафтэхадукацыi.

43. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы правяраюцца пад шыфрам без указання прозвiшча паступаючага. Шыфроўку пiсьмовых работ праводзiць адказны сакратар прыёмнай камiсii. Пасля шыфроўкi тытульныя лiсты застаюцца ў адказнага сакратара прыёмнай камiсii, а лiсты-ўкладышы вяртаюцца старшынi экзаменацыйнай камiсii, якi размяркоўвае пiсьмовыя работы памiж членамi экзаменацыйнай камiсii для праверкi. Праверка пiсьмовай работы паступаючага праводзiцца адным экзаменатарам. Старшыня экзаменацыйнай камiсii праводзiць кантрольную пераправерку ўсiх работ, ацэненых на "0" i "10" балаў i выбарачна 5 працэнтаў пiсьмовых работ, ацэненых другiмi адзнакамi. Праверка пiсьмовых работ праводзiцца толькi ў памяшканнi навучальнай установы прафтэхадукацыi i толькi членамi экзаменацыйнай камiсii.

Правераныя работы, а таксама лiсты для вуснага адказу пасля iспыту перадаюцца экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне.

44. Пiсьмовыя работы паступiўшых у навучальную ўстанову прафтэхадукацыi захоўваюцца ў iх асабовых справах.

Пiсьмовыя работы паступаючых, якiя атрымалi нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсе, знiшчаюцца праз тры месяцы з пачатку навучальнага года.

45. На праверку пiсьмовых уступных экзаменацыйных работ паступаючых прадугледжваюцца наступныя нормы часу:

  • 1 дыктоўка - 15 хвiлiн;
  • 1 пераказ - 20 хвiлiн;
  • 1 работа па малюнку, скульптуры i iншых - 10 хвiлiн;
  • 1 работа па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iншых агульнаадукацыйных прадметах асоб, якiя паступаюць у навучальную ўстанову на аснове агульнай базавай школы, - 15 хвiлiн;
  • 1 работа па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iншых агульнаадукацыйных прадметах асоб, якiя паступаюць у навучальную ўстанову на базе агульнай сярэдняй адукацыi, - 20 хвiлiн.

46. Пераздача ўступных iспытаў не дапускаецца. Паступаючыя, якiя атрымалi нездавальняючую адзнаку, а таксама не з'явiлiся без уважлiвых прычын на ўступныя iспыты, да далейшых iспытаў не дапускаюцца.

Пры наяўнасцi ўважлiвых прычын, пацверджаных дакументамi, паступаючыя могуць дапускацца да здачы ўступных iспытаў з дазволу старшынi прыёмнай камiсii цi адказнага сакратара ў межах вызначаных тэрмiнаў правядзення iспытаў у дадзенай навучальнай установе прафтэхадукацыi.

47. Кожны паступаючы мае права асабiста азнаёмiцца са сваёй пiсьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакi.

Апеляцыi па пытаннях экзаменацыйнай адзнакi падаюцца паступаючым адказнаму сакратару на iмя старшынi прыёмнай камiсii ў дзень правядзення вусных iспытаў або ў дзень абвяшчэння адзнакi па пiсьмовым iспыце.

Старшыня прыёмнай камiсii стварае апеляцыйную камiсiю з лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў.

Пры разглядзе апеляцый паступаючых дадатковае iх апытанне не дапускаецца.

Разгляд апеляцыi праводзiцца не пазней чым за тры каляндарныя днi пасля яе падачы. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў членаў апеляцыйнай камiсii. Iншыя пытаннi, якiя ўзнiклi пры разглядзе апеляцый, вырашаюцца старшынёй прыёмнай камiсii.

48. Усе выпадк i далейшага змянення выстаўленых экзаменатарам i адзнак суправаджаюцца п i сьмовым абгрунтаваннем апеляцыйнай кам i с ii , тлумачэннем экзаменатара i зацвярджаюцца рашэннем прыёмнай кам i с ii .

49. Паступаючым, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў навучальную ўстанову прафтэхадукацыi, не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля заканчэння конкурснага адбору накiроўваюцца паведамленнi згодна з дадаткамi 5, 6.





© 2006 Школа №BY
окно сообщений
карта сайта